Трэці дзень страйку прадпрымальнікаў сталічнага гандлёвага цэнтру "Паркінг". Яго ўладальнікі ад красавіка рэзка паднялі кошт арэнднай платы. І гэта нягледзячы на тое, што дамовы з бізнесоўцамі былі падпісаныя да канца года. Ці загубіць вялікая плата малы бізнес? І ці ёсць шанцы ў прадпрымальнікаў адстаяць свае правы? Сталічная галерэя "Паркінг" -- сімвал заможнасці ды багацця. Аднак трэці дзень запар тут ідзе сапраўдная барацьба за існаванне. Адміністрацыя цэнтру выставіла наймальнікам новыя кошты арэнды: 85 еўраў за метр.