Аляксандр Лукашэнка разгледзіць персанальную справу кожнага амбасадара, які захоча вярнуцца ў Беларусь. Пра гэта кіраўнік краіны паведаміў сёння на нарадзе ў пытаннях замежнай палітыкі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўвогуле не супраць вяртання кіраўнікоў дыпмісіяў Еўразвязу, бо з размаўляць з кімсьці ж трэба. Лукашэнка паведаміў, што разгляд справаў ён будзе ажыццяўляць разам з кіраўніком МЗС Сяргеем Мартынавым. Абодва, паводле кіраўніка дзяржавы, будуць "па-дзелавому выбудоўваць палітыку ў плане вяртання еўрапейскіх амбасадараў". Лукашэнка адзначыў, што афіцыйны Менск не выганяў дыпламатаў, якія, паводле яго, здзейснілі дэмарш ды нанеслі шкоду замежнапалітычнаму ведамству і беларускай дзяржаве.