Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Справа - труба

Сустрэча з Міхаілам Мясніковічам, самалёт у Маскву ды вяртанне, каб цягам 15 хвілінаў абмеркаваць тыя ж пытанні ўжо з Аляксандрам Лукашэнкам. Беларускі бок усяляк дэманстраваў жаданне хуткага заканчэння перамоваў з кіраўніком "Газпрому" Аляксеем Мілерам. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Заўсёды гэтае пытанне становіцца палітычным, калі мы адкладваем на доўгі час вырашэнне пытанняў з "Газпромам". Хацелася б, каб мы аператыўна вырашалі гэтыя пытанні". Хоць, як можна меркаваць паводле скупых паведамленняў дзяржаўных медыяў, прынамсі пакуль дакументы аб будучых цэнах на "блакітнае паліва" ды продажы "Белтрансгазу" застаюцца без подпісаў. Не ўсіх здзіўляе нават нетрадыцыйны для беларускага боку спех у газавых перамовах. ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: "Любы дарадца Лукашэнкі, любы спецыяліст можа сказаць, што калі мы не прадамо цяпер "Белтрансгазу", то далей з ім наагул рабіць няма чаго. Можна ставіць як помнік". Бо для Крамля "Белтрансгаз" больш не стратэгічны партнёр. Расея інвестуе ў развіццё газатранспартавай сеткі праз поўдзень кантыненту, у верасні па дне Балтыкі часткова рушыла "Паўночная плынь". І гэта новы кірунак экспансіі ў Еўропу. ЛЕАНІД СУЗДАЛЬЦАЎ, ПАЛІТОЛАГ, МАСКВА: "Газаправод вельмі дарагі (8 млрд долараў). Расея, натуральна, пастараецца максімальна яго загрузіць, каб вярнуць выдаткаваныя на яго грошы". Для Менску ж вызначальная максімальная загрузка трубы, якая праходзіць па нашай тэрыторыі. І гэта не толькі паступленні ў бюджэт, але і дагэтуль сталы козыр у <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]