«Гэта глыбокае пагружэнне ў беларускі матэрыял, запрашэнне сюды персанажаў, якіх яны граюць, знаёмства, іхны сталы кантакт з гэтымі людзьмі. Для іх гэта праца новая, і шмат хто з іх, напэўна, у жыцці і не сутыкаўся з падобным. Гэта ўвогуле рэдкі выпадак, калі ты можаш граць чалавека, які стаіць перад табою. Жывы», -- гаворыць пра п'есу і рыхтаванне да інсцэнізацыі рэжысёр «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін.