Чалавек сусвету -- Барыс Кіт -- адзначае народзіны 102-гі раз. Беларускі асветнік, што вымушаны быў пакінуць радзіму, каб пазбегнуць савецкіх лагераў. Амерыканскі навуковец, які вынайшаў паліва для касмічных ракетаў, ды аб'ездзіў з лекцыямі большасць краінаў свету. Жыў у ЗША, але пераехаў у нямецкі Франкфурт, каб, як сам казаў, быць бліжэй да айчыны, і які толькі аднойчы наведаў незалежную Беларусь -- амаль дваццаць гадоў таму. Галоўным для чалавека Барыс Кіт называе свабоду.