Незаконна затрыманых ды асуджаных у Беларусі ў сотні разоў больш, чымся названыя Следчым камітэтам паўтысячы чалавек на год -- мяркуе былы памылкова зняволены, а цяпер -- змагар за правы вязняў Андрэй Бандарэнка. Праваабаронца параўноўвае сучасную працу следчых з яшчэ не забытаю савецкаю, калі людзей кідаюць за краты, каб выканаць планавыя паказнікі. Супрацьстаяць злу мусяць добра падрыхтаваныя кадры. У Акадэміі Міністэрства ўнутраных справаў кажуць, што дзеля гэтага робяць усё неабходнае.