Пазнаваць свет і людзей праз падарожжы. Сучасны чалавек можа сёння прагуляцца па Парыжы, заўтра наведаць Рым, а ўжо праз дзень вярнуцца дадому з Афінаў. Такія амаль што паўсядзённыя для еўрапейцаў рэчы недаступныя, на жаль, для большасці беларусаў. Менавіта таму арганізатары фестывалю чалавечай мабільнасці "Самаход" заклікаюць дазволіць жыхарам нашай краіны вандраваць бесперашкодна.