„Для Масквы Лукашэнка -- найлепшы варыянт, - гаворыць Павал Вусаў. - Магчыма, яны б хацелі замяніць яго на больш лагоднага і прадказальнага партнёра, але пакуль у Беларусі аўтарытарызм у той форме, у якой ён існуе, Беларусь не можа зварухнуцца ў кірунку Захаду. Для Захаду ж праблема ў тым, што ён не можа змяніць гэты рэжым".