Працавала сёння беларуская Феміда і ў сталіцы. Суд Ленінскага раёну прысудзіў сябрам «Маладога фронту» Змітру Крамянецкаму і Міхаілу Мускаму па 10 дзён арышту. Нібыта за нецэнзурную лаянку. Самі ж актывісты ўпэўненыя -- не даспадобы міліцыянтам прыйшлася... нашыўка арганізацыі на заплечніку аднаго з іх. Маладзёнаў затрымалі на станцыі метро «Купалаўская». Увагу міліцыянтаў прыцягнула нашыўка з надпісам «Малады фронт» на заплечніку.