Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў на свабодзе прабыў нядоўга. Сёння Жодзінскі суд асудзіў актывіста на 1,5 года калоніі строгага рэжыму. Ягоны сябар Арцём Ігнацікаў атрымаў гэткі ж тэрмін. Але з адтэрмінаваннем на год. Падставаю было абвінавачанне ў крадзяжы 400 кг металалому з тэрыторыі Жодзінскага заводу цяжкіх штамповак. Падсудныя сваёй віны не прызналі.