Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць. Пра гэта кажа народная мудрасць. І на гэта, відаць, спадзяецца афіцыйны Менск. Улады Беларусі прапаноўваюць Еўразвязу знізіць узровень напружанасці ў адносінах ды заклікаюць... сесці за стол перамоваў. Падобныя заявы гучалі і ў папярэдніх дыпламатычных войнах з аб'яднанай Еўропаю. І некаторыя нават мелі поспех. Ці ёсць такі шанец у апошніх спробаў афіцыйнага Менску перавесці адкрыты канфлікт у дыскусію? Спробы дыялогу з Еўропаю ды абяцанні шчыльнай і прыбытковай для абодвух бакоў супрацы ўжо прысутнічалі ў зусім нядаўняй гісторыі нашай краіны. Усё яны мусілі паспрыяць выйсцю з папярэдніх палітычных крызісаў.