Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Спартовы агляд

ШВЕДАМ ШМАТ НЕ ДАЗВОЛІЛІ Упершыню ў Беларусь прыехалі хакеісты зборнай Швецыі, каманды, якая двойчы станавілася двухразовай алімпійскаю чэмпіёнкаю ды васьміразоваю чэмпіёнкаю свету. І ўсё таму, што "Трэ крунур", як і іншыя элітныя еўрапейскія зборныя, сёлета вырашылі папрактыкавацца ў "Еўрапейскім хакейным выкліку", гуляючы паралельна і ў больш прэстыжным "Еўрахакейтуры". Шведы лідаруюць у "Чэленджы", меўшы пасля двух тураў дзве перамогі з агульнаю розніцаю закінутых і прапушчаных шайбаў 12:1. Не было падставаў хвалявацца і за вынік трэцяга двубою -- супраць слабейшай зборнай Беларусі. Але, дарэмна. На "Менск-арэне" беларусы далі сапраўдны бой і ледзь не выгулялі. Нашая каманда вяла напрыканцы трэцяга перыяду 3:2, але не ўтрымала перавагі. Шведы зраўнялі вынік. Оўвэртайм да закінутых шайбаў не прывёў і гасцям удалося выгуляць толькі ў серыі булітаў. Заўтра тут жа пройдзе паўторны двубой. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]