Мы ўжо прызвычаіліся да дэманстрацыі сяброўства паміж афіцыйным Менскам і Каракасам. Гэтым разам нечаканы жэст салідарнасці выказалі венесуэльскія рабочыя. Заяву дзеля падтрымання актывістаў незалежнага прафсаюзу на мікашэвіцкім «Граніце» падпісалі каля двух дзясяткаў прафсаюзных арганізацыяў гэтай краіны. Венесуэльцы таксама заклікалі іншыя нацыянальныя і міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі «працягнуць ціск на аўтарытарны рэжым Беларусі». belsat.eu