ДАМАСК ЗАЦЯГВАЕ КАНФЛІКТ? 10 красавіка а 6-й раніцы мясцовага часу з боку пазіцыяў сірыйскай арміі мусілі замоўкнуць стрэлы, даючы пачатак мірнаму ўрэгуляванню канфлікту. Паўстанцы, якія змагаюцца супраць урадавых войскаў, маюць яшчэ 48 гадзінаў, каб здаць зброю. Аднак усё паказвае на тое, што план Кофі Анана дзеля спынення крывавага канфлікту, які цягнецца ўжо больш за год, пакуль не рэалізоўваецца. belsat.eu