Яшчэ адзін палітычны суд адбыўся сёння ў Менску. Павел Вінаградаў будзе пад прэвентыўным наглядам цягам двух гадоў. Рашэнне вынесла суддзя Маскоўскага раёну Таццяна Мотыль. Раней лідара моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі ў справе аб паслявыбарчым мітынгу, але вызвалілі на рашэнне прэзідэнта. belsat.eu