ЗБОЛЬШАГА ПАКУЛЬ УДАЛА Вераніка Паўловіч першая з нашых рэпрэзентантаў распачала алімпійскую кваліфікацыю па настольным тэнісе ў Люксембурзе і паспяхова мінула стартавы этап адбору, выгуляўшы групавы турнір. Праўда, для гэтага трэба было атрымаць толькі адну перамогу, бо іншая суперніца знялася з турніру. Сёння ж рушыла далей з нізінаў кваліфікацыі і Аляксандра Прывалава. Удала згуляў на старце адбору Яўген Шчацінін, а Павел Платонаў з далейшай барацьбы выбыў. Цяпер ствараюцца па 4 групы ў тэнісістаў і тэнісістак, кожную складуць восем спартоўцаў. Нагадаю, што нашыя лідары -- Уладзімір Самсонаў і Вікторыя Паўловіч -- пропускі ў Лондан ужо маюць. belsat.eu