У ахопленай грамадзянскаю вайною Сірыі ўрэшце наступіла перамір'е паміж урадавымі войскамі ды ўзброенай апазіцыяй. Пакуль пагадненне выконваецца, але міжнародная супольнасць сумняецца, што гэта надоўга. Незадаволеныя палітыкаю прэзідэнта, мірныя жыхары плануюць ізноў выйсці з пратэстамі на вуліцы, на што войскі, верныя Башару аль-Асаду дагэтуль заўсёды адказвалі агнём. belsat.eu