Нават трагедыя не аб'яднала. Ушанаваць памяць ахвяраў тэракту падчас адкрыцця мемарыялу ля метро "Кастрычніцкая" змаглі не ўсе грамадзяне. Яшчэ да пачатку імпрэзы сілавікі брутальна затрымалі двух моладзевых актывістаў, над якімі сёння адбыўся суд. Тры з паловаю мільёны рублёў і арышт амаль на содні -- столькі каштавала ім спроба ўскласці кветкі ў памяць ахвяраў трагедыі. belsat.eu