Ласыя кавалкі Беларусі атрымалі сёння... сталічныя мінакі. Моладзевае крыло кампаніі "Гавары праўду!" правяло чарговы флэшмоб. Гэтым разам -- каб прыцягнуць увагу грамадскасці да непразрыстай прыватызацыі найлепшых айчынных прадпрыемстваў. Непакояцца і эксперты, кажучы аб настроенасці Крамля з падвойнаю сілаю ўзяцца за прыватызацыю панадных кавалкаў Беларусі. Узяць кавалак беларускага пірага -- мінакоў намаўляць неабходнасці не было. Як і тлумачыць, у чым ягоная сімвалічнасць.