Сеул, Токіа і Вашынгтон асуджаюць, а Пекін і Масква заклікаюць іх не ўжываць санкцыяў да Паўночнай Карэі -- за спробу старту спадарожніка. Ракета ж, якая мелася вывесці спадарожнік на арбіту, узарвалася, пахаваўшы тым самым у Жоўтым моры зорныя амбіцыі КНДР. Цяпер жа пасля няўдачы ў касмічнай індустрыі, каб рэабілітаваць сваю рэпутацыю, Пхеньян можа пайсці на выпрабаванні ядравай зброі. Падарунак да стагоддзя з дня народзінаў першага правадыра краіны Кім Ір Сэна выбухнуў... пасля старту з касмадрому "Чхоль-сан". Пхеньян публічна прызнаў няўдачу толькі праз чатыры гадзіны...