Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сяргей Каваленка спыніў галадоўку

Сяргей Каваленка спыніў галадоўку, якую трымаў больш за два месяцы на знак нязгоды з пераследам уладаў і турэмнага зняволення за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга. Актывіста не змусілі змяніць пазіцыю ні турэмныя ўлады, ні просьбы паплечнікаў ды блізкіх. Але чаго не здолелі зрабіць у турме -- ціскам ды гвалтам, тое атрымалася, літаральна за некалькі дзён, у псіхіятрычным шпіталі. "Беларус памірае за сцяг" -- казалі пра Сяргея Каваленку замежныя медыі. Чатыры месяцы за кратамі, больш за два месяцы бесперапыннай галадоўкі. Сяргей не паддаваўся ні на ўгаворванні сваякоў, ні грамадзянскай і міжнароднай супольнасці. І вось сёння вязень паведаміў бацьку, што пачаў выходзіць з галадоўкі.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]