Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Этапаванне як катаванне

Улады ўтойваюць інфармацыю пра месцазнаходжанне палітвязняў. Родныя і паплечнікі з мінулага тыдня спрабавалі даведацца, дзе ўтрымліваюцца экс-кандыдат Андрэй Саннікаў і лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. Андрэй Саннікаў выехаў з Наваполацкай калоніі сем дзён таму, але толькі сёння пасля настойлівых пошукаў і тэлефанаванняў у Дэпартамент выканання пакаранняў, калоніі ды СІЗА ўдалося высветліць, што ён утрымліваецца ў магілёўскім ізалятары. Змітра Дашкевіча перавялі ў віцебскі следчы ізалятар. НАСТА ЛОЙКА, ПРАВААБАРОНЦА: «Хутчэй за ўсё яны на развітанне вырашылі іх пакатаваць у поўную меру. І этапаванне -- гэта найлепшая форма для гэтага. Ім забароненыя перадачы ў гэты час і сустрэчы з адвакатамі, дрэнна кормяць і не ўва ўсіх ёсць цёплае адзенне». ІРЫНА ХАЛІП, ЖОНКА АНДРЭЯ САННІКАВА: «Калі чалавек знаходзіцца там, дзе ніхто не ведае, з ім можна рабіць усё, што захочаш. Калі да яго не мае доступу ні адвакат, ні сваякі, ні праваабаронцы. Гэта здзек, магчыма, гэта катаванні, спроба выбіць усё, што заўгодна, з яго, якія-небудзь паперы. Але ён усё роўна нічога не падпіша. Гэта здзек з усіх». У Магілёўскім СІЗА не раскрываюць, колькі часу Саннікаў правядзе ў Магілёве і куды яго затым перавядуць. Замест гэтага паведамілі, што сустрэчы зняволенага -- як «транзітнага перасыльнага» -- з адвакатам не прадугледжаныя. Вольга Старасціна, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]