Што трэба беларусам? Кажуць -- чарка ды скварка. Прэзідэнт жа краіны жадае значна лепшага для свайго электарату -- мармуровай скваркі. Толькі кошт кілаграму гэтага самага дарагога ў свеце мяса большы за сярэднемесячны заробак беларуса. Падчас працоўнай паездкі па Гомельскай ды Берасцейскай абласцях ад Аляксандра Лукашэнкі прагучала і шмат іншых прапановаў. Мармуровае мяса -- страва для сапраўдных гурманаў. У еўрапейскіх рэстарацыях яго кошт дасягае 300 долараў за кілаграм. Каштоўным гэты далікатэс робіць ягоны эксклюзіўны смак і тэхналогія вытворчасці. Каб атрымаць такі прыгожы кавалак мармуровай цяляціны, маладых бычкоў дарагіх пародаў паўгода кормяць малаком, а праз нейкі час падвешваюць на лейцах, каб не рухаліся, ды робяць масаж і пояць півам ці сухім віном. Усё пад класічную музыку...