ПОЛЬКІ -- НАЙЛЕПШЫЯ Ў МАГІЛЁВЕ Юніёрская жаночая зборная Польшчы па валейболе, атрымаўшы сёння ў Магілёве чацвёртую перамогу, гэтым разам з лікам 3:2 над Нямеччынаю, датэрмінова заваявала права згуляць у фінале чэмпіянату Еўропы для дзяўчат, чый узрост не перавышае 18-ці гадоў. Беларускі, якія саступілі ў гэтай адборачнай падгрупе "А" польскім суперніцам раней 0:3, свайго шанцу ў хатнім турніры не выкарысталі