Сто гадоў трагедыі, якая перавярнула свет. Гібель "Тытаніка" -- гіганцкага палацу на вадзе -- стала адною з самых маштабных катастрофаў 20 стагоддзя. Тыя, каму да сённяшняга дня не даюць спакою тайны, забраныя "Тытанікам" на дно акіяну, змаглі акунуцца ў атмасферу той эпохі. Два лайнеры з сотнямі пасажыраў гэтымі хвілінамі накіроўваюцца да месца, дзе спачываюць рэшткі "Тытаніка", каб правесці там памятную цырымонію.