Аляксандр Сінкевіч таксама падкрэслівае, што звычайна падчас прыватызацыі дзяржава выстаўляе на продаж малапрыбытковыя прадпрыемствы, што патрабуюць мадэрнізацыі ды інвестыцыяў. "Як мы бачылі па продажы "Белтрансгазу", хутчэй за ўсё будуць прадавацца найбольш прыбытковыя прадпрыемствы", -- дадаў эксперт.