Прыкладна а 15:30 жыхары ўскраіны Пінску заўважылі дым і агонь -- загарэлася сухая трава на балоце ды тарфянік. Непадалёк ад месца здарэння праходзіць газаправод. Пажарным удалося спыніць полымя. У гашэнні пажару задзеялі тры падраздзяленні МНС і чатыры адзінкі пажарнай тэхнікі.