Эканаміст Аляксандр Сінкевіч папярэджвае: Беларусь чакае павольная, кропкавая прыватызацыя і далёка не заўсёды справядлівая. "Увогуле прыватызацыя ў Беларусі -- вельмі закрытая, як "чорная скрыня" -- па-сутнасці, адбываюцца дамовы паміж некалькімі людзьмі на падставе таямнічых экспертных ацэнак. Відавочна, што ў такіх умовах будзе адбывацца продаж ніжэй за рынкавы кошт", -- мяркуе эксперт.