Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ірына Халіп пра этапы Андрэя Саннікава

Магілёўскі СІЗА: Саннікаў у нас панядзелак, 26 верасня 2011 Экс-кандыдат на прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў сапраўды ўтрымліваецца ў следчым ізалятары № 4 Магілёва, пацвердзіла адміністрацыя ўстановы. Сёння, 26 верасня, магілёўскі СІЗА наведалі мясцовыя дэмакратычныя актывісты грамадзянскіх кампаніяў «Наш дом» і «Еўрапейская Беларусь» Крысціна Шацікава і Томас Якавіцкі. Паводле дзяжурнага СІЗА, Саннікаў -- «транзітны перасыльны», таму яму забароненыя якія-небудзь перадачы. Таксама прадстаўнік СІЗА паведаміў, што сустрэчаў з адвакатам у транзітных перасыльных не бывае, «бо іхныя справы запячатаныя і не ўскрываюцца». Паводле дзяжурнага, стан здароўя Саннікава «нармальны», бо зняволеных не пераводзяць, калі ім патрабуецца якая-небудзь медычная дапамога. У СІЗА не кажуць, колькі Саннікаў будзе заставацца ў Магілёве і куды яго затым перавядуць. Як паведамлялася раней, 21 верасня жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп атрымала тэлеграму ад начальніка Наваполацкай калоніі, дзе адбываў пакаранне яе муж. У тэлеграме паведамлялася, што Саннікава 20 верасня этапавалі ў папраўчую калонію № 2 у Бабруйску. Аб прычынах пераводу зняволенага нічога не гаварылася. 14 траўня суд Партызанскага раёну Менску прысудзіў Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Экс-кандыдата прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]