Гэтыя здымкі сустрэчы Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі абляцелі ўсе сусветныя інфармацыйныя агенцтвы. Апроч беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў. Да гэтага часу пра вызваленне экс-кандыдата на прэзідэнта і сябра ягонага перадвыбарчага штабу дзяржаўныя медыі не згадваюць. Пытанне «Аб'ектыву», як менчукі ставяцца да вызвалення палітвязняў, адных паставіла ў тупік, а ў іншых выклікала станоўчыя эмоцыі. belsat.eu