Еўрапейскі трыбунал правоў чалавека прызнаў расстрэл польскіх афіцэраў у Катыні ваенным злачынствам. "Суд прыйшоў да высновы, што масавы расстрэл польскіх афіцэраў -- ваеннае злачынства, бо абавязак гуманна абыходзіцца з ваеннапалоннымі ды забарона на забойства былі часткаю міжнароднага права, якога савецкія ўлады мусілі былі прытрымлівацца", -- гаворыцца ў заяве трыбуналу.