Як палепшыць бізнес-клімат у Беларусі? На гэтае пытанне спрабавалі адказаць удзельнікі форуму "Прыватызацыя і прадпрымальніцтва ў Беларусі", які прайшоў у Варшаве ў межах Еўрапейскага дыялогу дзеля мадэрнізацыі Беларусі. Новы праект пачаў дзеяць з ініцыятывы Еўразвязу. Толькі вось дыялог аказаўся маналогам, бо сярод удзельнікаў прадстаўнікоў уладаў Беларусі не аказалася. А тыя, хто былі, уплыву на рашэнні ўнутры краіны не маюць. belsat.eu