Станіслаў Шушкевіч мяркуе, што Еўразвяз і ЗША мусяць працягнуць сённяшнюю паліытку ў дачыненні афіцыйнага Менску і што нельга адмаўляцца ад санкцыяў. „Калі ёсць нейкае эфектыўнае дзеянне, то чаму яго трэба змяняць? У нас яшчэ так шмат палітзняволеных і яны сядзяць без усялякай віны, іх трэба вызваліць. Іншага ўздзеяння, чым санкцыі, я не ведаю" - заявіў палітык у інтэрв'ю тэлеканалу „Белсат".