"Годныя і смелыя дзеці Беларусі" -- гэтак у Камітэце дапамогі рэпрэсаваным "Салідарнасць" назвалі новы праект, у якім -- дзесяць фільмаў-партрэтаў маладых змагароў, рэпрэсаваных за Плошчу. 19 снежня змяніла жыццё звычайных людзей, якія сталі героямі нашай сучаснай гісторыі. Былы палітзняволены Сяргей Казакоў. У свой час турма перакрэсліла ягоныя планы на будучыню. Цяпер, праз некалькі месяцаў на волі, ён па-новаму спрабуе ацаніць час, на першы погляд, страчаны за кратамі