Візавыя санкцыі ў дачыненні чыноўнікаў і бізнесоўцаў аказаліся дзейнымі, упэўнены маскоўскі палітолаг Андрэй Суздальцаў. «Еўразвяз ударыў па гаманцах Лукашэнкі, і гэта для Аляксандра Рыгоравіча было вельмі балюча. Ён адчуў, што падбіраюцца да ягонай кішэні. Другое -- націснулі на вельмі балючы мазоль пад назваю чэмпіянат свету па хакеі. Паводле некаторых звестак, Лукашэнка асабіста «ўклаўся» ў гэты чэмпіянат, там ягоныя асабістыя грошы, якія ён збіраецца «адбіць», -- заявіў палітолаг у інтэрв'ю «Белсату».