Усё больш беларусаў наведваюць Літву. Перашкодаю не стаўся нават эканамічны крызіс, інфармуе выданне "Delfi". Толькі летась колькасць нашых суайчыннікаў, якія прыязджаюць у Літву з турыстычнымі мэтамі або на закупы, вырасла больш як на чвэрць. Колькасць беларускіх турыстаў у Вільні летась павялічылася напалову. Агулам у Літве -- на 26 %.