Пазіцыя афіцыйнага Менску адносна вяртання еўрапейскіх амбасадараў у Беларусь застаецца нязменная, заявіў сёння прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Днямі пра тое, што ў вырашэнні гэтага пытання больш зацікаўленая Еўропа, чым Беларусь, казаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей. Але пакуль Менск гандлюецца з Еўразвязам, за кратамі дагэтуль застаюцца палітзняволеныя. За ўдзел у паслявыбарчых пратэстах Павал Севярынец атрымаў 3 гады так званай хіміі. Сёння мінае роўна палова тэрміну. На пачатку тыдня ў медыях з'явілася інфармацыя, што менавіта ў гэты дзень Паўла могуць вызваліць умоўна-датэрмінова. Чаканні не спраўдзіліся.