Еўропа перасядае на экалагічна чысты транспарт. І калі, напрыклад, у Амстэрдаме гарадскія ўлады спынілі свой выбар на электрычнасці ў якасці крыніцы энергіі, у шведскай сталіцы стаўку зрабілі на біягаз. На гэтае паліва пераводзяць найперш машыны для збору смецця і грамадскі транспарт, у тым ліку таксоўкі. Таксоўку на біягазе пазнаць у Стакгольме вельмі проста. Дзякуючы вось гэтаму зялёнаму лісціку на дзверцах. Лісціку, які азначае, што гэты "мерседэс" сябруе з прыродаю. І хаця біягаз сваімі характарыстыкамі мала адрозніваецца ад газу звычайнага, спосаб яго здабычы -- а дакладней вытворчасці -- зусім іншы. Яго атрымліваюць пры спальванні смецця, у тым ліку адкідаў сельскай гаспадаркі ды харчовых адкідаў. Але гэта не адзіны плюс, кажуць у мясцовай мэрыі.