Тлумачачы на просьбу журналістаў абвешчанае на мінулым тыдні рашэнне арганізатараў не праводзіць сёлета "Менскага форуму" праз "унутрыпалітычныя падзеяі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г.", дарадца пасольства Нямеччыны Пэтэр Дэтмар паведаміў: "У абгрунтаванні свайго рашэння арганізатары форуму гавораць пра тое, што палітычныя дачыненні паміж Беларуссю і Еўразвязам перажываюць цяпер не найлепшы час, і існуе шэраг пэўных праблемаў у гэтай сферы. І, увогуле, нагоды шукаць нейкія разыходжанні ў меркаваннях адносна гэтага рашэння паміж арганізатарамі Менскага форуму і пасольствам Нямеччыны ў Беларусі няма. Мы згодныя з рашэннем арганізатараў форуму -- не праводзіць яго сёлета".