Звярнуцца ў міжнародны суд і ўвесці эканамічныя санкцыі супраць Менску мусіць Кіеў. Гэтак мяркуе былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны. Згодныя з ім і эколагі, якія лічаць, што нашая краіна наносіць невымерныя экалагічныя страты Шацкім азёрам. А ўсё праз здабыванне вапны на беларускім Хаціслаўскім радовішчы. Прыгожа і кранальна. Але ці доўга будзе так? Пярліны Валыні, больш за трыццаць Шацкіх азёраў, -- пад пагрозаю, сцвярджаюць эколагі. Усяму віною -- здабыча вапны на беларускім баку мяжы на Хаціслаўскім радовішчы.