Ці магчымы сапраўдны дыялог паміж Менскам і Бруселем? Як ад палітыкі санкцыяў перайсці да палітыкі рэальнага добрасуседства? Пра гэта разважалі ўдзельнікі круглага стала "Еўрапейскі дыялог дзеля мадэрнізацыі Беларусі: выклікі ды перспектывы", які адбыўся сёння ў Менску.