Палітыкаў -- апанентаў улады -- садзяць у вязніцы, апазіцыйных актывістаў караюць штрафамі, а простых рабочых, што змагаюцца за свае правы, звальняюць з працы. Калі ж дзеля такіх брутальных захадаў няма аніякіх фармальных падставаў -- у справу ідзе псіхалагічны ціск: паклёпы, абразы і запалохванні. Спробы сапсаваць рэпутацыю тым, хто не згодны з дзеяннямі ўладаў, распачаліся ў Бабруйску. Прачнуўшыся ўранку, сям'я актывісткі незалежнага прафсаюзу Галіны Смірновай пабачыла ў сваім пад'ездзе вось такую незвычайную з'яву.