Беспрэцэдэнтны беларускі кінапрарыў міравога маштабу. У асноўным конкурсе Канскага кінафестывалю будзе ўдзельнічаць стужка "У тумане" рэжысёра Сяргея Лазніцы -- нарадзінца Баранавічаў. У аснову ж карціны, якая мае ўсе шанцы перамагчы, пакладзеная аповесць Васіля Быкава. Сяргей Лазніца марыў зрабіць фільм паводле Быкава сваёю першаю мастацкаю стужкаю. Сцэнар быў гатовы яшчэ адзінаццаць гадоў таму, ды шмат часу пайшло на збор сродкаў. Першаю мастацкаю карцінаю майстра стала "Шчасце маё", яе поспех у Канах пераканаў спонсараў, а таксама студыі пяці краінаў, між якіх -- "Беларусьфільм", інвеставаць грошы і спадзевы ў кінафільм "У тумане".