Вандалы зламалі памятны крыж на алеі, якая месціцца ў глыбіні мемарыялу. Летась напярэдадні Дзядоў быў паламаны Крыж пакуты. Першы ж выпадак вандалізму здарыўся ў 1990-х, калі ва ўрочышчы паламалі таблічку на Крыжы пакуты. Адна толькі мемарыяльная лаўка «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці» пацярпела 12 разоў. Выпадкі вандалізму былі зарэгістраваныя і ў 2005, і ў 2008 гг. Грамадскасць не раз заклікала ўлады забяспечыць ахову мемарыялу, які мае статус гістарычна-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі. У адказ упраўленне ўнутраных справаў Менскай вобласці прапанавала аргкамітэту для ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў плаціць за ахову мемарыялу.