У Варшаве прайшоў шосты штогадовы канцэрт «Салідарныя з Беларуссю», на якім прысутнічала каля тысячы чалавек. Масавасці імпрэзы, кажуць арганізатары, спрыяла не толькі добрае надвор'е, але і актуальнасць беларускай тэматыкі ў польскім грамадстве. Гукі беларускай музыкі страсянулі Варшаву. Канцэрт, што адбыўся ў самым цэнтры польскай сталіцы, прыцягнуў увагу як звычайных мінакоў, так і людзей, што даўно цікавяцца падзеямі за ўсходняю мяжою.