Сёння Радаўніца. На дзявяты дзень пасля Вялікадня прынята ісці ў царкву, а потым наведаць магілы продкаў.Паводле этымолагаў, назва "Радаўніца" паходзіць ад лексемы "Род". Як мы ўшаноўваем свой род і сваю гісторыю? «На Радуніцу па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць». Прымаўка азначае, што ў гэты дзень трэба хадзіць на могілкі не толькі з жалобаю. Для памерлых сваякоў гатуюць пачастунак: як мінімум фарбаванае яйка і чарка гарэлкі з лустаю хлеба. А на цвінтары трэба памянуць дзядоў, пагаварыць пра ўсё светлае ды ўсёю сям'ёй адсвяткаваць перамогу жыцця над смерцю. Аднак не ўсе ўхваляюць гэтую частку традыцыі.