Еўрапейскія амбасадары вернуцца ў Беларусь на гэтым тыдні -- паведамляе Польская агенцыя друку са спасылкаю на дыпламатычныя крыніцы. Першымі прыедуць пасол Польшчы і прадстаўнік Еўразвязу, паколькі менавіта ім улады Беларусі прапанавалі пакінуць краіну ў лютым.