«На мой погляд, не будзе нейкага развіцця, калі ставіць задачу гуляць унічыю або разлічваць на непазбежную паразу. Таму зразумела, што будзем настройвацца на перамогу. Зразумела, узровень суперніка ўсе мы маем на ўвазе. Але ў любым выпадку трэба ісці наперад», - сказаў галоўны трэнер БАТЭ на прэсавай канферэнцыі напярэдадні матчу з «Барселонаю».