Колькасць "зайчыкаў" у гаманцах беларусаў нібы расце. Аднак набыць за іх можна менш. Паводле "Белстату", рэальная заработная плата за першы квартал знізілася больш як на адсотак у параўнанні з тым жа леташнім перыядам. У першым квартале сёлета сярэдні заробак у краіне склаў крыху больш за 3 млн рублёў, што ў доларавым эквіваленце роўнае 364 доларам ЗША. Але ў рэальным выражэнні, то бок з улікам інфляцыі, у параўнанні з першым кварталам летась беларусы зарабляюць на 1,2 % менш.