Cёння -- дваццаць шостыя ўгодкі чарнобыльскай катастрофы. Традыцыйна грамадская супольнасць нашае краіны адзначае яе "Чарнобыльскім шляхам". Галоўнае патрабаванне ўдзельнікаў шэсця сёлета -- адмена будаўніцтва Астравецкай АЭС. Улады санкцыянавалі шэсце, але перашкодаў напярэдадні акцыі не бракавала. Нягледзячы на гэта, акцыя атрымалася. Мірны атам можа быць смяротны. Гэта ведаюць ў Беларусі, якая найбольш пацярпела ад самай буйной у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы. Але цяпер ядравая праблема паўстала яшчэ больш востра. Улады распачалі будаўніцтва Астравецкай АЭС. Таму сёлета ўдзельнікі "Чарнобыльскага шляху" патрабавалі адмяніць небяспечнае будаўніцтва.